Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 12 Красавік 2022 13:24

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча рэктара са студэнцкім актывам

IMG 8335У Купалаўскім універсітэце прайшоў адкрыты дыялог з рэктарам універсітэта Ірынай Фёдараўнай Кітурка, якая паразмаўляла з моладдзю ў рамках тэмы «Захоўваючы гісторыю – будуем будучыню».

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы шануюць гісторыю, памятаюць яе, і дзякуючы гэтаму смела ідуць наперад. Праз усю дзейнасць нашага ўніверсітэта, яго супрацоўнікаў і студэнтаў чырвонай ніткай праходзіць пасыл «Захоўваючы гісторыю - будуем будучыню».

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы Ірына Фёдараўна адзначыла, што вельмі важна далучыцца да мерапрыемстваў Года гістарычнай паямі і ўнесці свой уклад у захаванне памяці аб мінулым нашых продкаў.

- Мы будуем сучаснасць, творым гісторыю прама тут і цяпер. Менавіта ад ступені ўключанасці кожнага з нас залежыць, якім будзе нашае жыццё. Але невыпадкова бягучы год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці, бо пакуль чалавек памятае, ён жыве. Ва ўніверсітэце ўжо прайшло і яшчэ пройдзе мноства мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, але гэта не значыць, што мы перастанем працаваць у гэтым напрамку ў наступным, - падкрэсліла Ірына Фёдараўна.

Як адзначыла Ірына Кітурка, падтрымліваць полымя гістарычнай памяці важна заўсёды, бо толькі памятаючы ўрокі мінулага, можна смела ісці наперад, укараняць інавацыі. Рэктар і студэнты паразмаўлялі пра важнасць культурнай і гістарычнай спадчыны, абмеркавалі важныя моманты, звязаныя з дадзенай тэмай.

Таксама моладзь скарысталася магчымасцю задаць пытанні, якія датычацца студэнцкага жыцця, і агучыла хвалюючыя праблемы.