Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Красавік 2022 11:52

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў інтэрактыўны семінар "Здаровы я - здаровая краіна!"

photo 2022 04 12 11 43 20 2Пад такім дэвізам у рамках Сусветнага дня здароўя факультэт псіхалогіі, факультэт эканомікі і кіравання, першасная арганізацыя Купалаўскага ўніверсітэта ГА «БСЖ» і Цэнтр аховы здароўя правялі інтэрактыўны семінар.

Падчас сустрэчы студэнты абмеркавалі важнасць пытанняў здароўя і атрымалі кансультацыі аб тым, як захаваць яго. Удзельнікі семінара пагаварылі аб тым, як весці актыўны лад жыцця.

Студэнт 2 курса факультэта псіхалогіі Аляксей Талканаў, які мае досвед працы ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі горада Гродна, прадэманстраваў прысутным тактыку дзеянняў у сітуацыях, якія патрабуюць неадкладнай дапамогі. Дзеці даведаліся аб мерапрыемствах па прафілактыцы траўм, аб дзеяннях пры непрытомнасці, пры ўдушэнні, пры курчах, пры раптоўным крывацёку, пры ўкусах кляшчоў, змей і ў іншых непрадбачаных сітуацыях.