Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 12 Красавік 2022 09:00

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць чэмпіянат па ваенна-прыкладным мнагаборстве і мнагаборстве ВСК

IMG 8020У Купалаўскім універсітэце стартаваў чэмпіянат па ваенна-прыкладным мнагаборстве, у якім прымаюць удзел ваенныя факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і Ваенна-медыцынскі інстытут Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця чэмпіянату да спартсменаў з прывітальным словам звярнуўся начальнік ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Лявонцій Палаў і пажадаў поспеху ў спаборніцтвах.

На працягу трох дзён удзельнікі спаборніцтваў будуць праходзіць розныя іспыты. Сярод іх бег на 100, 1000 і 3000 метраў, падцягванні на перакладзіне, пераадоленне адзінай паласы перашкод, кіданне гранты на далёкасць.

Чэмпіянат завершыцца 13 красавіка ўрачыстым узнагароджаннем пераможцаў.