Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Красавік 2022 15:18

Стартавала анлайн-галасаванне IV Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "Медыясфера - 2022"

mediasfera 2022Ужо зусім хутка У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца IV Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс "Медыясфера - 2022". А ўжо сёння стартуе анлайн-галасаванне за «Прыз глядацкіх сімпатый», у якім удзельнічаюць праекты-фіналісты фестывалю.

З больш чым 200 работ, пададзеных на конкурс удзельнікамі ў катэгорыях «Профі» (студэнты ВНУ) і «Юніёры» (навучэнцы каледжаў і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі), у фінал журы адабрала 55 медыяпраектаў у пяці намінацыях: «Друкаванае СМІ», «Электроннае СМІ (ТБ)», «Фотапраект», «Інтэрнэт-праект», «Камунікацыйны праект».

Галасаванне працягнецца з 11 па 13 красавіка ўключна ў Telegram-канале «Студэнцкага медыяцэнтра».

З ліку работ, якія прайшлі ў фінал, аўдыторыя вызначыць двух пераможцаў - у катэгорыях "Профі" і "Юніёры".

А ўжо 14 і 15 красавіка ў Купалаўскім універсітэце пройдуць урачыстыя мерапрыемствы фестывалю "Медыясфера". У першы дзень, 14 красавіка, адбудзецца цырымонія адкрыцця, на якой будуць уручаны спецыяльныя дыпломы ад фонду "Гістарычная памяць" (г. Масква), а таксама ўзнагароды пераможцам анлайн-галасавання. У другі дзень, 15 красавіка, на цырымоніі ўзнагароджання будуць названы лаўрэаты I, II, III ступені і ўладальнікі спецыяльных дыпломаў журы IV Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "Медыясфера - 2022".

Арганізатары падрыхтавалі сюрпрыз для ўдзельнікаў фестывалю, даўшы ім магчымасць прыняць удзел у хакатоне «ВЕБ. Мой свет. Мая прафесія».

Праграма фестывалю  размешчана на сайце інфармацыйнага рэсурсу "МедыяДом".

ДАВЕДКА

Фестываль праводзіць Купалаўскі ўніверсітэт пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Фестываль праводзіцца ў год, аб'яўлены Годам гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь. У сувязі з гэтым ключавой тэмай фестывальных работ удзельнікаў вызначана тэма: «Мая зямля – зямля маіх бацькоў, Маіх дзядоў і прадзедаў руплівых…», а тэматычнымі накірункамі – наступныя:

  • гісторыя маёй краіны: мінулае, без якога няма сучаснасці і будучыні;
  • гісторыя маёй малой радзімы: край мой мілы - дом родны;
  • гісторыя жыцця маіх суайчыннікаў: вялікае сэрца - вялікія справы;
  • гісторыя маёй сям'і: ведаем, шануем, ганарымся.

https://t.me/stud_media_grsu

https://mediadom.grsu.by/mediasfera/?ysclid=l1u61vyql9