Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Красавік 2022 09:55

ФОТАФАКТ: В ГрГУ имени Янки Купалы прошел субботник

IMG 7482

У Беларусі на працягу многіх гадоў падтрымліваецца добрая традыцыя суботнікаў і Купалаўскі ўніверсітэт ніколі не абыходзіць яе бокам.

У гэтым годзе рэспубліканскі суботнік прызначаны на 16 красавіка, але купалаўцы закасалі рукавы і ў гэтую суботу, каб навесці парадак на сваіх працоўных месцах і зрабіць генеральную ўборку. Да працы далучыліся ўсе падраздзяленні ўніверсітэта.

Як адзначылі купалаўцы, яны рады далучыцца да добрай ініцыятывы, тым больш, што ўборка заўсёды праходзіць весела - побач калегі і сябры.

Вядома ж, наш вялікі калектыў далучыцца да рэспубліканскага суботніка і дапаможа навесці парадак у горадзе.