Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 08 Красавік 2022 10:37

Курсанты Купалаўскага ўніверсітэта заваявалі ўзнагароды!

photo 2022 04 05 19 44 12Прадстаўнікі ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па летнім біятлоне і гіравым спорце.

 

Спаборніцтвы праводзіліся ў рамках спартакіяды сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, прысвечанай 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Лепшых вынікаў у гіравым спорце дасягнулі курсанты 4-га курса Мікіта Маркель - 1-е месца ў вагавай катэгорыі да 70 кг, і Мікалай Сасноўскі - 3-е месца ў вагваай катэгорыі да 65 кг.

Паралельна праводзіўся кубак Узброеных Сіл па гіравым спорце, на якім у вагавай катэгорыі да 70 кг перамогу атрымаў маёр Іван Крупеніч і другое месца заваяваў курсант Мікіта Маркель. Курсант Мікалай Сасноўскі ў гэтых жа спаборніцтвах атрымаў "бронзу".