Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Красавік 2022 11:06

Фотафакт: Купалаўцы адзначылі Сусветны дзень здароўя

IMG 07637 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў сумесна з БРСМ ГрДУ імя Янкі Купалы правялі спартыўны флэшмоб "Мы - за спорт!".

 

Да флэшмобу далучыліся студэнты розных факультэтаў нашага ўніверсітэта. Яго ўдзельнікі пад запальную музыку развучылі рухі з танцавальным калектывам педагагічнага факультэта «Delirium».

Атмасфера флэшмобу атрымалася святочнай, яркай і незабыўнай. Як адзначылі арганізатары, здаровы лад жыцця звязаны не толькі са спортам, а ў цэлым з рознымі актыўнасцямі – танцамі, пешымі прагулкамі, катаннем на роліках, таму яны вырашылі правесці менавіта такі флэшмоб.