Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Красавік 2022 10:26

Спартыўныя перамогі купалаўцаў!

volejbolСпартыўныя каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выдатна паказалі сябе ў гульнях чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.

2 красавіка ў спартыўнай зале па вуліцы Захарава, 32 адбылася гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд. На поле выйшлі "Камунальнік ГрДУ-2" і "Жамчужына Палессе-2" (Мазыр). Наша каманда атрымала перамогу з лікам 3:1.

3 красавіка ў спартыўнай зале па вуліцы Захарава,32 прайшла гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд паміж "Камунальнік ГрДУ-2" і "Надзея" (Гомель). Наша каманда атрымала перамогу з лікам 3:2.

2 красавіка ў Гомелі адбылася гульня юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд: "БЧ-Юні" (Гомель) супраць "ГрДУ імя Янкі Купалы". Купалаўцы атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 7:1.