Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 05 Красавік 2022 16:45

Слухачы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі заваявалі 2 дыпломы на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы

Слушаткли ПК ОлимпЗ 28 сакавіка па 1 красавіка 2022 г. праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па вучэбных прадметах. Каманда Гродзенскай вобласці на рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы атрымала 8 дыпломаў. Два з іх заваявалі слухачы падрыхтоўчых курсаў «Алімп-прэміюм» Купалаўскага ўніверсітэта.

Дыпломам І ступені ўзнагароджаны Дзяніс Магілявец, навучэнец 10 класа ДУА «Гімназіі № 1 імя Я.Ф. Карскага г. Гродна». Дыпломам III ступені ўзнагароджана Алена Вярцінская, навучэнка 10 класа ДУА "Гімназія № 3 г. Гродна".

Рабят рыхтавалі да заключнага этапу загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова, старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Аляксандр Арбузаў, аспірант факультэта матэматыкі і інфарматыкі Наталля Казлоўская.

Віншуем пераможцаў! Жадаем далейшых поспехаў!