Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 05 Красавік 2022 16:45

Дзень Купалаўскага ўніверсітэта ў Ваўкавыску!

den univera volkovyskУжо заўтра, 6 красавіка, купалаўцы стартуюць у Ваўкавыск, каб расказаць пра наш універсітэт. У дарогу накіруюцца прадстаўнікі ўсіх факультэтаў.

Прэзентацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе па вуліцы Савецкая, 16. Для школьнікаў і іх бацькоў падрыхтавалі шырокую праграму, якая дазволіць даведацца пра ўсю патрэбную інфармацыю для паступлення ў Купалаўскі ўніверсітэт.

У праграме праца фотазоны #ГрДУ#, урачыстае адкрыццё мерапрыемства, канцэртная праграма "Будзь з намі!", латарэя "Удача з ГрДУ", і, вядома, інтэрактыўныя прэзентацыі факультэтаў.

Праграму прафарыентацыйнага дня можна спампаваць ТУТ.