Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Красавік 2022 16:28

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у сустрэчы з Міністрам адукацыі РБ

министр130 сакавіка Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец наведаў Жодзіна з афіцыйным візітам. У мерапрыемствах візіту разам з міністрам бралі ўдзел маладыя вучоныя вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны.

Удзельнікам сустрэчы стаў старшыня Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Горны. Міністр і маладыя вучоныя пабывалі на ААТ "БелАЗ", у музеі працоўнай славы Беларускага аўтазавода, убачылі цэх зборкі звышцяжкіх машын і гонар беларускага машынабудавання - 450-тонны самазвал, які трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса.

Таксама была арганізавана сустрэча Андрэя Іванца і маладых вучоных з навучэнцамі сярэдніх адукацыйных устаноў горада Жодзіна, у час якой адбыўся жывы дыялог па самых актуальных пытаннях адукацыйнага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь.