Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 01 Красавік 2022 11:35

У Купалаўскім універсітэце арганізаваны навуковы лагер у падтрымку развіцця дзіцячага абласнога Тэхналагічнага парку

photo 2022 04 01 11 21 48На факультэце біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» ў рамках дзейнасці абласнога адукацыйнага кластара ў перыяд вясновых канікулаў з 28 сакавіка па 1 красавіка 2022 года арганізаваны лагер у падтрымку развіцця дзіцячага абласнога Тэхналагічнага парку.

 

Работа лагера накіравана на правядзенне шэрагу навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў па развіцці навукова-даследчых кампетэнцый навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі, школ горада.

У ходзе работы лагера рабяты вывучалі малекулярныя механізмы транспарту біялагічна актыўных злучэнняў праз клеткавыя і мітахандрыяльныя мембраны, спосабы аднаўлення фізіялагічнай структуры біямембран, пашкоджаных актыўнымі формамі кіслароду. Школьнікі таксама азнаёміліся на практыцы з выкарыстаннем біямедыцынскіх тэхналогій аднаўлення функцыянальнай актыўнасці клетак печані, атрыманых на аснове фізіялагічна актыўных злучэнняў, якія маюць высокую антыаксідантную і супрацьзапаленчую актыўнасць. Пазнаёміліся з асновамі ПЦР-аналізу і самі вылучалі натуральныя фарбавальнікі і вывучылі ўплыў ph на іх колер.