Перад пачаткам мерапрыемства была арганізавана выстава-прэзентацыя вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Як паведамляе БелТА, удзельнікі мерапрыемства правялі круглы стол "Аб стане і развіцці бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў Беларусі", падчас якога абмеркавалі сістэму падрыхтоўкі педкадраў, забеспячэнне імі ўстаноў адукацыі краіны, сістэму працы з маладымі спецыялістамі, функцыянаванне педагагічных класаў, удзел прафсаюзных арганізацый у падтрымцы маладых педагогаў і павышэнні прэстыжу прафесіі.
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец адзначыў, што на нарадзе абмяркоўваліся пытанні, якія ляжаць у аснове ланцужка бесперапыннай педагагічнай адукацыі: ад арганізацыі педагагічных класаў і падрыхтоўкі кадраў да павышэння прэстыжу самой прафесіі педагога ў грамадстве.
- Праведзена вялікая работа, але гэта толькі пачатак шляху, дзе неабходна бачыць рэаліі сённяшніх перамен, прытрымлівацца сучасных тэндэнцый і, закасаўшы рукавы, будаваць «новыя масты» ад педкласаў да падрыхтоўкі і фарміравання новага пакалення спецыялістаў, узаемадзеянню органаў кіравання адукацыяй і рэгіянальных ВНУ, - падкрэсліў міністр.