Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 31 Сакавік 2022 14:58

Купалаўцаў ушаноўвалі за дасягненні на Савеце па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце

IMG 5319 3У рамках Cавета купалаўцам былі ўручаны ўзнагароды і дыпломы за ўдзел у конкурсах і мерапрыемствах рознага ўзроўню.

Факультэту мастацтваў і дызайну ў асобе загадчыка кафедры выяўленчага мастацтва Анатолія Бурчыка быў уручаны дыплом за актыўны ўдзел у Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі "Грані творчасці". Дыпломам другой ступені за ўдзел у рэспубліканскім турыстычным злёце студэнтаў рэспубліканскай універсіяды быў узнагароджаны факультэт фізічнай культуры ў асобе дэкана Віталя Храмава.

Студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Арсеній Сідакевіч быў узнагароджаны Дыпломам лаўрэата 3 ступені рэспубліканскага конкурсу "Зямлі радзімы куток". Дыплома 3 ступені рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў было ўдастоена творчае аб'яднанне замежных студэнтаў у асобе кіраўніка Алесі Бялко.

Аргкамітэт конкурсу аратарскага майстэрства «Лагасфера» удастоіў спецыяльнага прыза ў намінацыі «Прасоўванне» студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дыяну Багамаеву, Арсенія Сідаркевіча і Лізавету Дазорцаву.

Таксама ў рамках Савета былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу чытальнікаў "Паэзіі цудоўная старонка", прымеркаванага Сусветнаму Дню паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты і магістранты, навучэнцы Гуманітарнага, Ваўкавыскага і Тэхналагічнага каледжаў, а таксама работнікі ўніверсітэта. Конкурс праводзіўся па дзвюх намінацыях: «Вершы ўласнага сачынення» і «Вершы вядомых аўтараў». Для ўдзелу неабходна было падабраць і падрыхтаваць адзін вершаваны твор і расказаць яго на памяць. Журы ацанілі якасць выканання, вымаўлення; правільную пастаноўку лагічнага націску; правільны выбар тэмпу чытання; захаванне паўзаў і інтанацыі; арыгінальнасць выканання; глыбокае разуменне сэнсавай нагрузкі вершаванага твора і артыстызм.

Па выніках конкурсных іспытаў пераможцам у намінацыі «Вершы ўласнага сачынення» стаў студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта Цімацей Міхаілоўскі. Другое месца заняў Геральд Каравацкі, студэнт 1 курса факультэта эканомікі і кіравання, а трэцяе месца ў студэнта 1 курса педагагічнага факультэта Мікіты Хмяльніцкага.

Таксама журы вырашыла прысвоіць дадатковую намінацыю Маргарыце Пекуцька, тэхніку 1 катэгорыі Выдавецкага цэнтра.

У намінацыі «Вершы вядомых аўтараў» першае месца заняла Ангеліна Абрамчык, навучэнка Ваўкавыскага каледжа. Другое месца падзялілі паміж сабой навучэнец Тэхналагічнага каледжа Глеб Ярмішкін і студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Маляўка. Дыпломам за трэцяе месца ў конкурсе чытальнікаў былі адзначаны Паліна Падалінская, студэнтка 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Аліна Кухарава, студэнтка 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і Максім Явароўскі, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры.

Спецыяльнымі намінацыямі ад журы былі адзначаны:

- Марына Шаўцова, навучэнка Гуманітарнага каледжа;

- Аляксандра Каблуковіч, студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну;

- Аляксандра Самусевіч, студэнтка 1 курса юрыдычнага факультэта;

- Юлія Валынчык, навучэнка Ваўкавыскага каледжа;

- Ягор Розмысл, студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму;

- Вераніка Саковіч, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму;

Дзякуем канкурсантам за іх цікавыя выступленні. Жадаем поспехаў у творчасці!