Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 31 Сакавік 2022 09:54

У час пасяджэння Савета ўніверсітэта ўручаны ўзнагароды за дасягненні ў вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці

IMG 5168Па традыцыі на пасяджэнні Савета ўніверсітэта ўшаноўвалі супрацоўнікаў, студэнтаў і навучэнцаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была ўзнагароджана Ірэна Харытонава, бухгалтар 1-й катэгорыі аддзела "Бухгалтэрыя НІЧ", за шматгадовую працу, высокія вынікі ў арганізацыйна-метадычным і фінансавым суправаджэнні навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.

Ганаровай граматай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" была адзначана Алена Смірнова, начальнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела, за добрасумленную плённую працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і аказанне садзейнічання ў рэалізацыі праграм галіновага прафсаюза.

Граматай установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" за поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім, творчым і спартыўным жыцці ўніверсітэта былі ўзнагароджаны студэнты і навучэнцы каледжаў. Сярод іх Анастасія Бобніс, студэнтка 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта; Яна Герасімік, студэнтка 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну; Вадзім Гунько, студэнт 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі; Дар'я Дабрыянец, студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта; Ангеліна Менцэль, студэнтка 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Аляксей Маляўка, студэнт 2 курса ваеннага факультэта; Ксенія Піцко, студэнтка 3 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання; Лізавета Фёдарава, студэнтка 2 курса  філалагічнага факультэта; Віялета Шаблінская студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Ульяна Шцяпура, студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта; Дзіяна Кастроўская, навучэнка 2 курса Гуманітарнага каледжа; Савелій Хільмановіч, навучэнец 3 курса Гуманітарнага каледжа.