Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Сакавік 2022 14:10

Навучэнка Гуманітарнага каледжа сярод прызёраў конкурсу па стварэнні канцэпцыі турыстычнага брэнда Гродзенскага раёна

2Навучэнка 3 курса Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы спецыяльнасці "Дызайн (графічны)" Маргарыта Скіба заняла 2 месца ў адкрытым конкурсе па стварэнні канцэпцыі турыстычнага брэнда Гродзенскага раёна.

Конкурс праводзіўся з мэтай паляпшэння турыстычнай прывабнасці Гродзенскага раёна, а таксама ў сувязі з неабходнасцю стварэння адзінай стратэгіі папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу.

Маргарыта выдатна справілася і склала дастойную канкурэнцыю дарослым удзельнікам конкурсу - дзяўчына была самым юным удзельнікам творчага спаборніцтва.

 

1