Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 25 Сакавік 2022 10:11

Школа важацкага майстэрства стартавала ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 2353З 23 сакавіка па 18 мая купалаўцы будуць вывучаць асаблівасці педагагічнай дзейнасці ў аздараўленчым лагеры. Навучанне будучых удзельнікаў студэнцкіх педагагічных атрадаў у рамках "Школы важацкага майстэрства" накіравана на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі студэнтаў, якія будуць працаваць выхавацелямі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах.

Школа важацкага майстэрства будзе арганізавана ў Купалаўскім універсітэце ўжо шосты раз. Студэнтаў 1-3 курсаў, якія плануюць працаваць у складзе педагагічных атрадаў у дзіцячых аздараўленчых лагерах, пазнаёмяць са спецыфікай педагагічнай дзейнасці ва ўмовах аздараўленчага лагера, нарматыўна-прававым рэгуляваннем выхаваўчага і аздараўленчага працэсаў. Удзельнікам раскажуць аб псіхалогіі паводзін дзяцей, методыцы афармлення атрадных куткоў і культурна-дасугавай дзейнасці. Таксама рабяты даведаюцца, як паклапаціцца пра бяспеку і захаванасць здароўя дзяцей.

Плануецца, што сёлета навучанне з дапамогай дыскусій, індывідуальнай і самастойнай работы пройдзе каля 300 чалавек. Дзеці асвояць тэарэтычныя асновы важацкага майстэрства, якое дапаможа ім у практычнай дзейнасці студэнцкіх атрадаў. Па выніках курсаў удзельнікі атрымаюць даведкі аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Дарэчы, упершыню Школа важацкага майстэрства была арганізавана ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2016 годзе, яе ўдзельнікамі сталі 57 студэнтаў.