Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Сакавік 2022 15:51

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі конкурсу “Жывем! Памятаем! Ганарымся!» у межах акцыі «Захоўваючы нашу гістарычную памяць»

photo 2022 03 24 15 36 39 3Конкурс праводзіўся з мэтай грамадзянска-патрыятычнага і маральнага выхавання моладзі, далучэння да культуры памяці ў рамках Года гістарычнай памяці па ініцыятыве факультэта эканомікі і кіравання сумесна з першаснай арганізацыяй Купалаўскага ўніверсітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын». Вынікі былі абвешчаныя на Дні адчыненых дзвярэй факультэта эканомікі і кіравання і ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны пераможцы.

Усе конкурсныя работы ўвойдуць у рукатворныя кнігі “Жывем! Памятаем! Ганарымся!», якія 9 мая будуць падораныя ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Валянціне Пятроўне Баранавай, Надзеі Ульянаўне Петрыга і музею Гродзенскага абласнога ваеннага камісарыята.

Былі аб'яўлены дзве намінацыі: конкурс малюнкаў аб вайне і аб Перамозе і конкурс эсэ "Гістарычныя ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны аб вайне і аб Перамозе". Усяго было пададзена 132 заяўкі на ўдзел з розных школ горада Гродна і горада Ліды, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ўніверсітэта.

Удзельнікі расказалі гісторыі сваіх сем'яў, гісторыі сваіх герояў, змаглі выказаць пачуцці да Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Важна, што бацькі разам са сваімі дзецьмі надалі гэтым успамінам, расповедам дзядоў і прадзедаў час, задумаліся пра тыя страшныя падзеі і пра тое, якім коштам дастаўся мір.

Работы ацэньваліся па наступных крытэрыях: адпаведнасць зместу заяўленай тэме, стыль выкладу, цэльнасць і паслядоўнасць выкладу, творчы падыход, арфаграфічная пісьменнасць.

Пераможцам конкурсу ў намінацыі "Эсэ "Гістарычныя ўспаміны ўдзельнікаў ВАВ аб вайне і аб Перамозе" стала Яна Хармушка з ДУА "Сярэдняя школа № 41 г. Гродна". ІІ месца заняла навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 3 імя У.М. Усава г. Гродна» Александрына Гарбачова. Дыпломам III ступені ўзнагароджана Людміла Улейчык, старшы выкладчык факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

У сувязі з вялікай колькасцю ўдзельнікаў намінацыі "Конкурс малюнкаў аб вайне і аб Перамозе" конкурсная камісія прыняла рашэнне аб дзяленні ўдзельнікаў конкурсу малюнкаў на ўзроставыя групы. Работы ацэньваліся па наступных крытэрыях: адпаведнасць выбранай тэме, тэхніка і якасць выканання работ, арыгінальнасць кампазіцыі, адпаведнасць творчага ўзроўню ўзросту аўтара і самастойнасць.

Сярод навучэнцаў пачатковай школы І месца заняла навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 26 імя А.М. Сівачова г. Гродна» Ульяна Скрыцкая, ІІ месца заняў Павел Лукашэвіч з ДУА «Сярэдняя школа № 35 імя М.А. Волкава г. Гродна», III месца заняла навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Гродна» Вікторыя Ушкевіч.

У сярэдняй групе (школьнікі 2009 г.н.) I месца заняла Ксенія Ачкоўская, навучэнка ДУА "Сярэдняя школа № 40 г. Гродна", II месца - Кацярына Карнейка з ДУА "Сярэдняя школа № 34 г. Гродна", III месца заняла Марыя Плаван, навучэнка ДУА "Сярэдняя школа № 13 г. Гродна".

У намінацыі сярод старэйшых школьнікаў перамогу атрымала навучэнка ДУА "Сярэдняя школа № 12 г. Гродна" Дар'я Трафімчык. ІІ месца заняў Мікіта Плігін з ДУА «Сярэдняя школа № 15 імя Д.М. Карбышава г. Гродна», III месца - Валерыя Кучарава, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Гродна».

Сярод навучэнцаў каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы лепшым аказаўся малюнак Анастасіі Тункель, навучэнкі УА «Лідскі каледж». ІІ месца заняла Анастасія Бінкевіч з УА «Ваўкавыскі каледж», ІІІ месца – Валерыя Дудзевіч з УА «Лідскі каледж».

Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі ад ГрДУ імя Янкі Купалы. Дзякуем усім за ўдзел і жадаем далейшых творчых поспехаў!