Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Сакавік 2022 15:47

У Купалаўскім універсітэце пройдзе профільная алімпіяда па англійскай мове "English Challenge"

englishГрДУ імя Янкі Купалы запрашае школьнікаў 5-11 класаў і навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі прыняць удзел у профільнай алімпіядзе па англійскай мове "English Challenge".

Профільная алімпіяда дае ўдзельнікам магчымасць праверыць свае веды, а пераможцам - пераважнае права на залічэнне па спецыяльнасцях "Сучасныя замежныя мовы" і "Рамана-германская філалогія" пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў.

Першы тур алімпіяды адбудзецца ў панядзелак 28 сакавіка а 15 гадзіне на платформе Google Forms. Спасылку на тэст можна будзе знайсці на сайце філалагічнага факультэта, там жа ў 17.00 будуць размешчаны вынікі. На вырашэнне заданняў будзе дадзена 90 хвілін.

Памятайце, каб атрымаць доступ да тэсту, трэба мець google account.

Фінальны тур профільнай алімпіяды па англійскай мове адбудзецца вочна ў сераду 30 сакавіка ў 11.30 у корпусе філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: вуліца Леніна, 32.

Больш падрабязную інфармацыю і форму для заяўкі на ўдзел можна знайсці тут.