Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 05 Студзень 2016 10:07

ГрДУ імя Янкі Купалы: топ-25 навін 2015 года

12852 1 copy2015 год для Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стаў асаблівым: купалаўская ВНУ адзначыла свой 75-гадовы юбілей. Якімі іншымі важнымі падзеямі ў сферы навукі, культуры, адукацыі, спорту і міжнароднага супрацоўніцтва быў насычаны мінулы год для ўніверсітэта.

Студзень. Загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій, кандыдат тэхнічных навук Аляксандр Сяргеевіч Варанцоў як перспектыўны малады навуковец атрымаў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2015 год.

 

 

 

Люты. Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы з размахам адзначыў 75-годдзе. Ва ўніверсітэце адбылося некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею, у якіх прынялі ўдзел супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты ВНУ.

Разам з купалаўскай ВНУ 75-годдзе адсвяткавалі кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, дэпутаты, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, 17 рэктараў ў складзе 23 беларускіх і 9 замежных - расійскіх, украінскіх, літоўскіх і польскіх дэлегацый вышэйшых навучальных устаноў, прадстаўнікі дыпламатычных службаў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Польшча і Літва, кіраўнікі і прадстаўнікі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, праваахоўных, судовых органаў, устаноў і арганізацый.

 

 

Люты-ліпень. У рэйтынгу Webometrics ГрДУ імя Янкі Купалы заняў трэцяе месца сярод беларускіх ВНУ. У цяперашні час ВНУ знаходзіцца на 2872 месцы.

 

Сакавік. Музею гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 3 сакавіка 2015 года споўнілася 10 год.

 

 

Сакавік. Сваё 10-годдзе адзначыў Цэнтр нямецкай мовы і культуры ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

 

Сакавік. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ўручыў дыплом доктара навук загадчыку кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Ігару Эдуардавічу Мартыненка.

 

 

Красавік. Купалаўскі ўніверсітэт паспяхова прайшоў рэсертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці.

 

 

Красавік. Сайт ГрДУ імя Янкі Купалы, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, стаў прызёрам прэміі «ТІБО-2015» у намінацыі «Інтэрнэт-рэсурс, прысвечаны Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг гадоў над фашысцкай Германіяй».

 

 

Красавік-май. Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь», прысвечаны Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг. і Году моладзі, прайшоў у купалаўскім універсітэце. Марафон доўжыўся на працягу месяца і уключаў у сябе правядзенне інтэлектуальных, творчых, ваенна-спартыўных і выхаваўчых мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і падтрымку моладзевага грамадзянска-патрыятычнага руху, прапаганду каштоўнасцей сям'і і здаровага ладу жыцця. У цыклах марафону прынялі ўдзел 15 каманд факультэтаў нашага ўніверсітэта, Тэхналагічнага і Гуманітарнага каледжаў. Пераможцамі спаборніцтва сталі прадстаўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» даў старт рэспубліканскага фестывалю «Старт пакаленняў».

 

 

Май. Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Дораш стала трэцяй віцэ-міс беларускага тура ХХIV Міжнароднага міжуниверситэцкага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна - 2015».

 

 

Май. Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Захар Шыманчык стаў пераможцам конкурсу «Адміністраванне Linux» у рамках прэстыжнай рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды ў сферы інфармацыйных тэхналогій BIT-Cup 2015.

 

 

Май. Уладальніцай тытула «Міс Гродна-2015» стала студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Пазнякевіч.

 

 

Чэрвень. Сваё 10-годдзе адзначыў студэнцкі гарадок Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

 

Чэрвень. Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Саслан Даураў у складзе зборнай Беларусі заваяваў «срэбра» на I Еўрапейскіх гульнях у Баку.

 

 

Чэрвень. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь падпісалі дамову аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасці «Мытная справа». Па выніках пагаднення ў 2016/2017 навучальным годзе ў купалаўскай ВНУ пачнецца набор абітурыентаў на дадзеную спецыяльнасць.

 

 

Чэрвень. У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, старшыні Расійскага гістарычнага таварыства Сяргея Нарышкіна з беларускімі гісторыкамі.

 

 

Ліпень. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь А.В. Кабякоў узнагародзіў медалём "За працоўныя заслугі" доктара хімічных навук, дэкана факультэта біялогіі і экалогіі Васілія Мікалаевіча Бурдзя і аб'явіў падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненні ў галіне навукі і адукацыі кандыдату фізіка-матэматычных навук, дэкану факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, адказнаму сакратару прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы Юрыю Яцэнтавічу Раманоўскаму.

 

 

 

Ліпень. Студэнцкі медыяцэнтр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачаў здымкі моладзевага скетч-шоў «STUДЕНЬ».

 

 

Ліпень-жнівень. Купалаўская ВНУ падчас прыёмнай кампаніі-2015 ўжо ў першым туры цалкам выканала план прыёму на бюджэтную форму навучання. Першакурснікамі ў 2015/2016 навучальным годзе сталі 2686 чалавек.

 

 

Жнівень. Упершыню ў ГрДУ імя Янкі Купалы пачала сваю працу Летняя школа рускай мовы. Яе ўдзельнікамі сталі 26 замежнікаў з Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Славеніі, ЗША і Чэхіі. Гасцям была прапанавана насычаная праграма з улікам поўнага апускання ў моўнае асяроддзе.

 

 

Верасень. У гонар Дня ведаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адкрылася Плошча ўніверсітэцкага сцяга і запушчана новая версія сайта.

 

 

Верасень. Ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы адзначыў сваё 10-годдзе.

 

 

Верасень. Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Саслан Даураў заваяваў алімпійскую ліцэнзію на Чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе ў Лас-Вегасе.  

 

 

Лістапад. Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод. Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Генадзій Аляксеевіч Гачко. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта, прафесар, доктар філалагічных навук Таццяна Яўгеньеўна Аўтуховіч.

 

Снежань. Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык стала трэцяй у фінале прэстыжнага рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2015».

 

 

У 2015 годзе быў абноўлены галоўны корпус універсітэта па вул. Ажэшкі, 22: была адрамантаваная сталовая, створаны новы шматфункцыянальны адукацыйны медыякомплекс, пашыраны Музей гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

 

 

У 2015 годзе купалаўскі ўніверсітэт завязаў цесныя кантакты і працягнуў узаемадзеянне з шэрагам беларускіх ВНУ (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, БДПУ імя Максіма Танка), а таксама з ВНУ Бельгіі, Германіі, Казахстана, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Туркменістана і іншых краін. Таксама ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі прадстаўнікі дыпмісіі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Ян Жунгуй Мо.