Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Сакавік 2022 10:41

Купалаўцы выдатна праявілі сябе ў фінале Рэспубліканскай універсіяды - 2021

photo 2022 03 23 15 10 32Зборная каманда па валейболе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла 3 месца ў Рэспубліканскай студэнцкай валейбольнай лізе - 2021 у праграме Рэспубліканскай універсіяды - 2021. Віншуем!

 

Галоўны трэнер каманды дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту ГрДУ імя Янкі Купалы Станіслаў Лісоўскі. Наша каманда саступіла Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту фізічнай культуры, але віртуозна абыйшла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка і заваявала «бронзу».

Рэспубліканская ўніверсіяда з'яўляецца стартавай пляцоўкай у спорт высокіх дасягненняў. Многія студэнты, якія маюць досвед спартовых выступаў на рэспубліканскай універсіядзе, становяцца патэнцыйнымі кандыдатамі на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах сярод студэнтаў.

 

 

photo 2022 03 23 15 10 49