Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Сакавік 2022 15:12

Купалаўцы прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу, прысвечаным цяперашняй сітуацыі ў свеце

IMG 3732Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, юрыдычнага, педагагічнага і філалагічнага факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу, які прайшоў на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага.

 

Гэты дыскусійны форум запусціў серыю дыялогавых пляцовак, якія будуць праходзіць на базе абласной бібліятэкі, якія ініцыіраваны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Дыялогавая пляцоўка, якая адбылася,  была прысвечана тэме грамадска-палітычнай сітуацыі ў свеце ў кантэксце ўкраінскага крызісу. Перад студэнцкай моладдзю выступілі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ігар Булаўка і яго намеснік Сцепаненка Ірына Браніславаўна, якія ў фармаце адкрытага дыялогу пагутарылі са студэнтамі і адказалі на ўсе пытанні на тэму сустрэчы, якія іх хвалююць.

Таксама для ўдзельнікаў сустрэчы правялі аглядную і пазнавальную экскурсію, а Ірына Сцепаненка прэзентавала купалаўцам фотавыставу, прысвечаную ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Валянціне Пятроўне Баранавай.