Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Сакавік 2022 11:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць чарговыя вебінары ад EBSCO

Online Trainings Webinars DE blog image 780Кампанія EBSCO запрашае на чарговую серыю вебінараў, якія праходзяць у сакавіку. Усе вебінары бясплатныя і праводзяцца на рускай мове. Працягласць кожнага складае каля гадзіны. Анонс бліжэйшых лекцый глядзіце ніжэй!

Абярыце мерапрыемства, якое зацікавіла вас,  і прайдзіце па спасылцы для рэгістрацыі. Пасля гэтага вам на пошту прыйдзе ліст-запрашэнне са спасылкай на вебінар. Усе зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

14 сакавіка ў 15.00 пройдзе вебінар на тэму "Пошук дакументаў па эканоміцы і бізнэсу на прыкладзе рэсурсу Business Source Ultimate®". Падчас гэтага практычнага занятку вы даведаецеся аб базавым і пашыраным пошуку ў базах даных па бізнесе і эканоміцы, аб тым, якія абмежавальнікі і пашыральнікі вы можаце выкарыстоўваць пры рабоце з вынікамі пошуку, як і для чаго выкарыстоўваць прадметныя рубрыкатары. Лектар спыніцца на пошуку прамысловых профіляў, SWOT аналізаў, справаздач па даследаванні рынка. Вы даведаецеся, дзе знайсці профілі кампаній і відэазапісы лекцый па эканоміцы і бізнэсе.

Рэгістрацыя

15 сакавіка ў 10.00 адбудзецца лекцыя “Мультыдысцыплінарная база даных Academic Search Ultimate®. Пошук інфармацыі для навуковых даследаванняў і адукацыі». Падчас гэтага практычнага занятку вы даведаецеся пра самую поўную версію мультыдысцыплінарнай базы дадзеных Academic Search Ultimate®, якія часопісы ад якіх выдавецтваў уваходзяць у яе, пра базавы і пашыраны пошук, пра тое, якія абмежавальнікі і пашыральнікі вы можаце выкарыстоўваць пры працы з вынікамі пошуку, як і для чаго выкарыстоўваць прадметныя рубрыкатары, як праверыць наяўнасць часопіса на платформе і наладзіць апавяшчэнні аб з'яўленні новых выпускаў.

Рэгістрацыя

Яшчэ адзін вебінар пройдзе 15 сакавіка ў 15.00: «База даных па сельскай гаспадарцы CAB Abstracts with Full Text®. Як шукаць і як выкарыстоўваць у навуковай і адукацыйнай дзейнасці». Падчас гэтага практычнага занятку ўдзельнікі разгледзяць змест базы даных па сельскай гаспадарцы і сумежных дысцыплінах CAB Abstracts with Full Text®. Вы даведаецеся аб базавым і пашыраным пошуку, аб тым, якія абмежавальнікі і пашыральнікі вы можаце выкарыстоўваць пры працы з вынікамі пошуку, як і для чаго выкарыстоўваць прадметны рубрыкатар, як праверыць наяўнасць часопіса на платформе і наладзіць апавяшчэнні аб з'яўленні новых выпускаў.

Рэгістрацыя