Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Сакавік 2022 11:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло першынство ўніверсітэта па шахматах

photo 2022 03 11 13 55 24У інтэлектуальнай схватцы сышліся студэнты Купалаўскага ўніверсітэта. У камандах было па 6 чалавек. Расстаноўка ўдзельнікаў па дошках ажыццяўлялася ў парадку, указаным у заяўцы. Спаборніцтвы праводзіліся па міжнародных правілах шахмат (ФІДЭ).

 

Каманда-пераможца вызначылася па найбольшай суме набраных камандных ачкоў: за выйгрыш - 2 ачкі, за нічыю - 1 ачко, за паражэнне - 0 ачкоў. Пры роўнасці камандных ачкоў перавага вызначалася па выніках сустрэчы паміж сабой, колькасці перамог у матчах, ачках, набраным на больш высокіх дошках.

Па выніку першынства трэцяе месца заняла каманда юрыдычнага факультэта, трэцяе месца ў факультэта біялогіі і экалогіі. Золата заваявала каманда матэматыкі і інфарматыкі.

Віншуем рабят!