Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Сакавік 2022 11:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Фізіка кандэнсаванага стану"

01 fizГэта канферэнцыя для аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў пройдзе ўжо 30-ы раз. З 7 па 8 красавіка вучоныя-фізікі падзеляцца вынікамі даследаванняў і абмяркуюць розныя пытанні, якія датычацца кандэнсаванага стану.

На канферэнцыі прадугледжана работа чатырох секцый. Гэта вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану, матэматычныя метады і кампутарнае мадэляванне ў фізіцы кандэнсаванага стану, прыборы і тэхніка эксперыменту, актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаваных станаў.

Падчас канферэнцый у кожнай секцыі будзе праводзіцца конкурс на лепшы даклад. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі. Прынцып падключэння да навуковай падзеі будзе паказаны на старонцы канферэнцыі пазней.

Зарэгістравацца на ўдзел неабходна да 14 сакавіка ўключна. Знайсці форму заяўкі і больш падрабязную інфармацыю можна на сайце канферэнцыі https://ftf.grsu.by/nauchnaya-rabota/konferentsii/nashi-konferentsii/fks.html.