Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 21 Сакавік 2022 11:00

Купалаўцы прынялі ўдзел у фінальных мерапрыемствах свята "Віцебск - маладзёжная сталіца 2022"

vit1

Дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведала выставу-прэзентацыю "Віцебск – горад магчымасцяў для моладзі" а таксама ўрачыстую цырымонію адкрыцця рэспубліканскага свята "Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2022".

 

У канцэртнай зале Віцебск адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята "Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2022" і перадача сімвалічнага ключа ад маладзёжнай сталіцы 2021 года - Гродна Маладзёжнай сталіцы 2022 года - Віцебску.

Таксама купалаўцы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, які адбыўся днём раней, і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны на плошчы Перамогі ў Віцебску. У гэты ж дзень яны далучыліся да работы дыялогавых пляцовак рэспубліканскага форуму «Беларусь. Моладзь. Спадчына».

За той час, пакуль Гродна меў статус маладзёжнай сталіцы нашай краіны, было рэалізавана нямала значных праектаў, моладзь атрымала новыя магчымасці для развіцця і рэалізацыі свайго патэнцыялу. Купалаўскі ўніверсітэт адыграў важную ролю ў правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў, якія азнаменавалі атрыманне горадам над Нёманам ганаровага статусу.

Цяпер Віцебск чакае шмат новых здзяйсненняў. Жадаем поспеху!