Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Сакавік 2022 10:35

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта

готово 7На мерапрыемстве, якое адбылося 18 сакавіка, дэлегатамі былі прааналізаваны вынікі дзейнасці арганізацыі за перыяд з 12 лістапада 2019 года да 31 снежня 2021 года.

На канферэнцыі прысутнічалі першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышачка. Удзел у канферэнцыі прынялі 198 дэлегатаў ад прафсаюзных арганізацый структурных падраздзяленняў універсітэта.

У ходзе свайго выступлення старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет прадставіў вынікі работы за перыяд з 12 лістапада 2019 года па 31 снежня 2021 года, абазначыў станоўчыя вынікі і праблемныя пытанні, а таксама вызначыў асноўныя напрамкі на бягучы перыяд і перспектыву. Ігар Кергет расказаў аб тым, што рэгулярна на пасяджэннях прэзідыума пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта вывучаюцца пытанні калектыўна-дагаворнага рэгулявання, сацыяльнага партнёрства, выканання працоўнага заканадаўства, а таксама заканадаўства аб ахове працы.

Як прагучала падчас канферэнцыі, адным з істотных дасягненняў прафсаюзнага камітэта ў справаздачным перыядзе стала ўкараненне сістэмы добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў.

Пра тое, як расходаваліся прафсаюзныя сродкі, у тым ліку на аказанне матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза, на аздараўленне работнікаў і іх дзяцей, культурна-масавую і спартыўную працу, экскурсіі расказала старшыня рэвізійнай камісіі, начальнік планава-эканамічнага аддзела ўніверсітэта Іна Бябко. Былі прадстаўлены даклады аб асноўных напрамках дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі работнікаў фізіка-тэхнічнага факультэта і Гуманітарнага каледжа УА "ГрДУ імя Янкі Купалы", а таксама прагучаў даклад аб мерапрыемствах па ахове працы сярод супрацоўнікаў універсітэта.

Падводзячы вынікі, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышачка падзякавала рэктарату і прафсаюзнаму камітэту ўніверсітэта за эфектыўную працу ў справаздачны перыяд. Таксама яна адзначыла якасныя і колькасныя дасягненні ў рабоце прафсаюзнага камітэта.

У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі супрацоўнікаў Цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ў гонар 20-годдзя Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі, а таксама ўзнагароджанне найбольш актыўных інспектараў па ахове працы структурных падраздзяленняў універсітэта.