Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Сакавік 2022 08:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча, прысвечаная незаконнаму абароту наркотыкаў

vstrecha narkНа факультэце фізічнай культуры прайшла інфармацыйная сустрэча для студэнтаў трэціх і чацвёртых курсаў на тэму "Прафілактыка незаконнага спажывання і абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў сярод студэнцкай моладзі".

У рамках сустрэчы са студэнтамі паразмаўляў падпалкоўнік міліцыі, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС аблвыканкама Генадзь Пяцько.

Праваахоўнік у даступнай форме расказаў студэнтам аб наступствах неабдуманых учынкаў. Удзельнікі пагаварылі аб жаданні лёгкай нажывы і ўроне для здароўя, які наносяць наркотыкі. Генадзь Зігмундавіч прывёў прыклады з практыкі сваёй працы, а таксама прапанаваў паглядзець відэафільм, заснаваны на рэальных падзеях.

Інфармацыйную сустрэчу арганізавала сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Купалаўскага ўніверсітэта.