Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Сакавік 2022 08:44

Анонс спартыўных падзей на надыходзячыя выхадныя

basketball generic1У гэтыя выхадныя купалаўцы прымуць удзел у рэспубліканскіх чэмпіянатах па баскетболе, валейболе і міні-футболе. Расклад матчаў глядзіце ніжэй.

19 сакавіка ў спартыўнай зале №2 па вуліцы Захарава, 32 адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд "Камунальнік-ГрДУ-2" супраць "Камунальнік-МДУ" (г. Магілёў).

Пачатак у 17.00.

19 сакавіка ў Светлагорску адбудзецца гульня юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд. На поле выйдуць "ЦКК-Юні" (г. Светлагорск) і "ГрДУ імя Янкі Купалы".

Пачатак у 15.45.

20 сакавіка 2022 года ў спартыўным комплексе ўпраўлення спорту і турызму гродзенскага аблвыканкама па вуліцы Гагарына18/1 адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд. У бітве сыдуцца "Гродна 93-ГрДУ" і "ЦАР Вікторыя" (г.Брэст).

Пачатак у 13.00.