Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 21 Сакавік 2022 08:44

У Купалаўскім універсітэце праходзіць галасаванне "Міс і Містар інтэрнэт"

miss golosovanieУжо зусім хутка адбудзецца конкурс «Міс і Містар універсітэт - 2022», а пакуль прапануем купалаўцам аддаць голас за любімчыкаў у інтэрнэт-галасаванні! Яно працягнецца да 17.00 24 сакавіка. Абавязкова падтрымайце вашых фаварытаў!

Прагаласаваць можна  па спасылцы, але ўлічвайце, што прыняць удзел у галасаванні могуць толькі супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, папярэдне прайшоўшы аўтарызацыю.

"Міс і Містар універсітэт - 2022" адбудзецца 24 сакавіка ў актавай зале навучальнага корпуса па вуліцы Леніна, 32, у 18.00. Білеты на гэта феерычнае шоу можна набыць у рэгіянальным цэнтры турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.

За галоўны тытул конкурсу «Міс і Містар універсітэт - 2022» у гэтым годзе будуць змагацца 8 хлопцаў і 9 дзяўчат, якія прайшлі ў фінал па выніках агульнаўніверсітэцкага кастынгу. Канкурсантам трэба праявіць сябе ў творчым нумары, спартыўным і народным стылізаваным выхадзе, конкурсным дэфіле. Упершыню ў гісторыі конкурсу юнакі і дзяўчаты паспаборнічаюць у прамоўніцтве.