Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Сакавік 2022 08:44

IV Рэспубліканская навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя студэнтаў і маладых даследчыкаў "Медыякамунікацыі ў ХХI стагоддзі: традыцыі і навацыі" адбылася на пляцоўцы Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы.

conf mediaУжо чацвёрты раз кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму збірае маладых даследчыкаў, сферай інтарэсаў якіх з'яўляюцца медыя: мова і стыль, жанры і фарматы, спосабы ўпакоўкі і дыстрыбуцыі медыятэкстаў, спецыфіка адлюстравання падзей у медыя, а таксама асаблівасці медыятызацыі розных культурных практык.

У 2022 годзе канферэнцыя аб'яднала больш за 60 удзельнікаў з розных ВНУ краіны: ГрДУ імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Цешыць, што ўжо другі год запар да нас далучаюцца юныя даследчыкі – навучэнцы школ і гімназій, якія прадстаўляюць свой погляд на медыяпрасторы Беларусі.

Традыцыйна канферэнцыя праводзіцца ў двух фарматах - вочным і дыстанцыйным. З праграмай мерапрыемства і вынікамі працы канферэнцыі можна азнаёміцца ​​на сайце кафедры журналістыкі mediadom.grsu.by.