Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 16 Сакавік 2022 08:51

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла інтэлектуальная гульня, прысвечаная Дню Канстытуцыі.

IMG 1393У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, прайшла інтэлектуальная гульня "Асоба, грамадства, дзяржава". У барацьбе сышліся 10 каманд з ліку супрацоўнікаў і студэнтаў. Усе яны адказвалі на пытанні, звязаныя з Асноўным законам нашай краіны.

У гэтым годзе Дзень Канстытуцыі, несумненна, асаблівы, бо менавіта сёння набыў моц новы праект Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь, за які на Рэферэндуме 27 лютага зрабіла выбар уся краіна.

Усе каманды захоплена абмяркоўвалі пытанні і выконвалі заданні! Дарэчы, каманды «дарослых», іх было тры, бралі ўдзел па-за конкурсам. Але студэнты пра гэта не ведалі. Як расказалі арганізатары, гэта было зроблена для таго, каб моладзь не расслаблялася. І гэта было так!

Ва ўпартай барацьбе трэцяе месца заваявала каманда педагагічнага факультэта "Педагогі ў законе". Другое месца ў каманды філалагічнага факультэта "Літара закона". Ганаровае "золата" забрала каманда юрыдычнага факультэта "Маміна гора"!

Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі бралі ўдзел па-за конкурсам, журы аб'явіла вынікі. Так, трэцяе месца заняла каманда выкладчыкаў юрыдычнага факультэта "De jure", другое - каманда УВРсМ "Разам" і першае месца ў каманды "Рэктарат".

Віншуем пераможцаў і дзякуем усім-усіх удзельнікам, што далучыліся да гульні!

Карыстаючыся выпадкам, нагадваем, што 17 сакавіка на платформе ZOOM адбудзецца круглы стол «Роля моладзі ў жыцці грамадства ў кантэксце канстытуцыйных пераўтварэнняў». Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і курсанты ГрДУ імя Янкі Купалы. Каб стаць удзельнікам навуковай падзеі, неабходна падрыхтаваць даклад і адправіць яго па адрасе irvis60@mail.ru з пазнакай "Круглы стол" да 17:00 15 сакавіка.

У лісце ў адказ удзельнікам будзе накіравана спасылка для падлучэння з указаннем часу. Лепшыя з прадстаўленых дакладаў будуць заслуханы падчас правядзення круглага стала і адзначаны дыпломамі і падарункамі. Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.