Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 10 Сакавік 2022 16:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

konstitucijaТрадыцыйна ў Купалаўскім універсітэце пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сёлета свята стане асаблівым, бо 27 лютага беларусы прагаласавалі за новы праект Асноўнага закону краіны.

10 сакавіка, у чацвер, стартуе адборачны тур віктарыны "Я ведаю!" сярод студэнтаў юрыдычнага факультэта, які працягнецца да 14 сакавіка (спасылка на рэгістрацыю каманд на ўдзел oevdokim@grsu.by). У камандзе павінна быць не больш за 6 чалавек, усе інтэлектуальныя спаборніцтвы пройдуць у актавай зале інтэрната па адрасе Даватара, 27. Фінальная гульня адбудзецца 15 сакавіка. Віктарына заклікана дапамагчы сфарміраваць грамадзянскасць і патрыятызм, выхаваць павагу да Асноўнага закона дзяржавы, а таксама паглыбіць веды канстытуцыйных асноў прававога статусу асобы, дзяржаўнага і грамадскага ўладкавання Рэспублікі Беларусь.

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, пройдзе інтэлектуальная гульня "Асоба, грамадства, дзяржава" (спасылка для рэгістрацыі). У барацьбе сыдуцца каманды ў колькасці не большай за 6 чалавек. Прыняць удзел могуць як студэнты, так і супрацоўнікі ўніверсітэта. Мерапрыемства адбудзецца ў 13.30 у навучальным корпусе па вуліцы Ажэшкі, 22, у аўдыторыі 218а.

17 сакавіка на платформе ZOOM адбудзецца круглы стол "Роля моладзі ў жыцці грамадства ў кантэксце канстытуцыйных пераўтварэнняў". Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і курсанты ГрДУ імя Янкі Купалы. Каб стаць удзельнікам навуковай падзеі, неабходна падрыхтаваць даклад і адправіць яго па адрасе irvis60@mail.ru з пазнакай "Круглы стол" да 17:00 15 сакавіка.

У лісце ў адказ удзельнікам будзе накіравана спасылка для падлучэння з указаннем часу. Лепшыя з прадстаўленых дакладаў будуць заслуханы падчас правядзення круглага стала і адзначаны дыпломамі і падарункамі. Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемствах тут