Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 09 Сакавік 2022 15:30

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на базе юрыдычнага факультэта сёння праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Туркменістана

Vlag Turkmenistan 150x225cmДзеючы прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў на пасяджэнні верхняй палаты парламента заявіў, што прыйшоў час уступіць дарогу маладым. Таму ў краіне прызначаны пазачарговыя прэзідэнцкія выбары, якія адбудуцца 12 сакавіка.

Удзел у выбарах - каштоўнае права кожнага грамадзяніна, таму магчымасць зрабіць гэта павінна быць у кожнага. Для таго, каб даць выканаць грамадзянскі абавязак замежным студэнтам, на юрыдычным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта адкрыты пункт датэрміновага галасавання, дзе таксама могуць прагаласаваць студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага агарнага ўніверсітэта.

За працэдурай датэрміновага галасавання назіраюць прадстаўнікі пасольства Туркменістана ў Беларусі.