Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 02 Сакавік 2022 12:27

Галасаванне за званне "Студэнт года ONLINE" ужо стартавала! Падтрымаем Лізавету Дазорцаву

dozortsevaСам фінал рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2021" адбудзецца 3 сакавіка! Пад слоганам «Каманда мары» ён аб'яднае чатырнаццаць найлепшых студэнтаў краіны, якія пакажуць свае таленты ў аратарскім майстэрстве і творчым конкурсе. Сярод іх і студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Лізавета Дазорцава.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымліваюць вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання, маюць сярэдні бал паспяховасці па выніках апошніх двух семестраў не менш за 8, а таксама вядуць навуковае, творчае і спартыўнае жыццё.

Зараз разам са сваімі камандамі фіналістам трэба прайсці шэраг іспытаў. Конкурс абароны праектаў адбудзецца ўжо заўтра. У дапамогу рабятам арганізаваны шэраг майстар-класаў па падрыхтоўцы, афармленні і абароне праектаў.

Калейдаскоп фінальнага шоу склаў конкурс аратарскага майстэрства, які цесна звязаны з агульнай канцэпцыяй фіналу, яго тэматыка - "Мая звышзадача і звышмісія". Самым відовішчным абяцае стаць творчы конкурс. Сёлета ён сабраў смелы і крэатыўны склад - ад стэндапаў да гістарычных маналогаў, паведамляе БелТА.

Падтрымаць рабят і вызначыць пераможцу ў намінацыі "Студэнт года ONLINE" традыцыйна дапаможа інтэрнэт-аўдыторыя. Галасаванне стартавала ў афіцыйных акаўнтах БРСМ ва «ВКантакце», студэнцкіх праектаў БРСМ у Instagram і месэнджэры БРСМ: live у Telegram. Пераможца будзе вызначаны па сумарнай колькасці галасоў у кожнай сацыяльнай сетцы. Далучыцца да працэсу галасавання можна да 3 сакавіка. Падтрымаем Лізавету! Усе спасылкі ніжэй!

Вконтакте https://vk.cc/cbukpx

Instagram https://vk.cc/cbvhfc

Telegram https://vk.cc/cbvk2B і https://vk.cc/cbvks7