Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 24 Люты 2022 16:16

ФОТАФАКТ: купалаўцы датэрмінова галасуюць на Рэферэндуме

golosovanieУ гэтую нядзелю адбудзецца Рэферэндум па пытанні ўнясення змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, на якім беларусы вызначаць сваю будучыню. Тыя, хто не могуць прагаласаваць 27 лютага, прыходзяць на датэрміновае галасаванне.

Магчымасцю датэрміновага галасавання карыстаецца як моладзь, так і старэйшае пакаленне. Іншагароднія студэнты, якія маюць часовую рэгістрацыю па адрасе Ажэшкі, 22, галасуюць на выбарчым участку ў галоўным корпусе Купалаўскага ўніверсітэта. Назіральнікі адзначаюць высокую актыўнасць грамадзян на датэрміновым галасаванні.

Нагадваем, што 27 лютага беларусам трэба будзе зрабіць выбар, якім будзе Асноўны Закон нашай краіны. Прагаласаваць на Рэспубліканскім рэферэндуме можна датэрмінова з 22 да 26 лютага. Пры гэтым афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання 27 лютага не трэба.

У перыяд датэрміновага галасавання ўчасткі будуць адчыненыя з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У асноўны дзень галасавання, 27 лютага, узяць удзел у галасаванні можна будзе з 8.00 да 20.00. Зробім выбар разам!