Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Люты 2022 15:13

Стартап у падарунак! Да дня нараджэння Універсітэта прайшла прэзентацыя бізнес-праектаў (ФОТАФАКТ)

Сёлета ў шэрагу ўрачыстых мерапрыемстваў былі запланаваны інавацыйныя падзеі. Так, у Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя праектаў пераможцаў адкрытага конкурсу студэнцкіх стартап-ідэй інавацыйнага бізнесу "ІнНаСтарт". Усяго на конкурс было пададзена 82 заяўкі ад студэнтаў не толькі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, але і іншых навучальных устаноў Гродна і вобласці. Прызёрамі конкурсу сталі 14 праектаў.