Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 24 Люты 2022 09:47

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы сярод пераможцаў конкурсу "100 ідэй для Беларусі"

girzhonУ час ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" былі названы імёны пераможцаў 11-га сезона ў дзесяці намінацыях у дзвюх узроставых катэгорыях, паведамляе БЕЛТА.

У намінацыі "Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі" ў другой узроставай катэгорыі пераможцам стаў Аляксандр Гіржон, студэнт 2 курса факультэта інфарматыкі і матэматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з распрацоўкай "Кросплатформеннае прыкладанне для мадэравання сацыяльных сетак і месэнджэраў PIE-BOT". Праект дае нямала магчымасцяў па мадэраванні гутарак і чатаў у сацыяльных сетках і ўключае ў сябе некалькі модуляў.

Віншуем Аляксандра!