Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Люты 2022 08:50

У гонар святкавання Дня нараджэння ўніверсітэта ў ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнагародзілі найлепшых супрацоўнікаў па выніках рэйтынгу года

IMG 20220222 190120 816У час святочнага мерапрыемства 22 лютага адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта за высокія асабістыя дасягненні, а таксама падвядзенне вынікаў штогадовага рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу ГрДУ імя Янкі Купалы.

Па выніках 2021-га года першае месца ў намінацыі "Доктар навук" заняў прафесар кафедры біяхіміі, доктар біялагічных навук, прафесар Ілья Барысавіч Заводнік. Другое - загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, доктар педагагічных навук, прафесар Віктар Пятровіч Таранцей. Ігар Эдуардавіч Мартыненка, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук і прафесар, заняў трэцяе месца.

Ганаровай граматай за першае месца ў намінацыі «Кандыдат навук» узнагароджаны загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Андрэй Яўгеньевіч Герман, за другое месца – Лада Уладзіміраўна Рудзікава-Франхёфер, загадчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Трэцяе месца заняла дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Алена Мікалаеўна Лапкоўская.

Першае месца ў намінацыі "Выкладчык без вучонай ступені" заняла старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Алена Станіславаўна Корнева, другога месца ўдастоена Ірына Міхайлаўна Калеснік, старшы выкладчык кафедры экалогіі, трэцяга - Алена Мікалаеўна Джух, старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі.

Ганаровай граматай за першае месца ў намінацыі "Малады вучоны" ўзнагароджаны старшы выкладчык кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, кандыдат фізіка-матэматычных навук Дзмітрый Яраслававіч Копаць. Грамату за другое месца ўручылі Вользе Артураўне Грыневіч, выкладчыку кафедры рускай філалогіі, за трэцяе – Аксане Мікалаеўне Гаўрылік, загадчыку кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін, кандыдату сацыялагічных навук, дацэнту.

Пераможцам сярод кафедраў у намінацыі "Навучальная дзейнасць" стала кафедра журналістыкі, другое месца заняла кафедра рамана-германскай філалогіі, трэцяе - кафедра матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм.

Ганаровай граматай за першае месца ў намінацыі "Інтэрнацыяналізацыя" ўзнагароджана кафедра экалогіі. Кафедра эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі ўдастоена другога месца. Трэцяе месца - у кафедры турызму і культурнай спадчыны.

Згодна з рэйтынгам у намінацыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць лепшай стала кафедра біяхіміі, на другім месцы - кафедра агульнай фізікі. Кафедра тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі ўдастоена граматы за трэцяе месца.

Першае месца ў намінацыі "Ідэалагічная, выхаваўчая і грамадская работа" заняла кафедра журналістыкі, другое - кафедра спартыўных гульняў. Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін удастоена граматы за трэцяе месца.

.