Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 21 Снежань 2015 15:48

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі пераможцаў конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў універсітэта

12121У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 17 снежня 2015 года адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў.

Мэта конкурсу - удасканаленне сістэмы метадычнага забеспячэння выхаваўчага працэсу і падтрымка інавацыйных форм выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ва ўніверсітэце.

Удзельнікамі конкурсу сталі намеснікі дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, загадчыкі кафедрамі, куратары студэнцкіх груп, спецыялісты па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоцн , прафесарска-выкладчыцкі склад, выхавальнікі інтэрнатаў, студэнты, магістранты, аспіранты і супрацоўнікі ўніверсітэта.

На суд журы было прадстаўлена больш за 50 метадычных распрацовак.

Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы ў некалькіх намінацыях.

У намінацыі «Моладзь - багацце нацыі» дыпломамі І ступені ўзнагароджаны загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Лілія Яраславаўна Абрамчык і старшы выкладчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Дуля Алена Мікалаеўна за метадычныя распрацоўкі «Канстытуцыйны абавязак грамадзян у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў і збораў» і «Грашовы зварот: разлікі і адказнасць».

У намінацыі «Ведаюць і памятаюць нашчадкі: 70 гадоў Вялікай Перамогі» дыпломам І ступеніадзначана дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта  Таццяна Міхайлаўна Прудко за метадычную распрацоўку «Няма маці страшней выпрабавання, чым тое, калі іх дзеці на вайне».

У намінацыі «Выбіраем будучыню разам» дыпломы I ступені ўручылі дацэнту кафедры электратэхнікі і электронікі фізіка-тэхнічнага факультэта Сяргею Валер'евічу Васільеву і лабаранту кафедры электратэхнікі і электронікі фізіка-тэхнічнага факультэта Люцыне Пятроўне Панасюк за метадычную распрацоўку «Горад, у якім я жыву».

У намінацыі «Мы разам» дыплома І ступені ўдастоена выкладчык 1 катэгорыі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Тадэвушаўна Горбач за метадычную распрацоўку «Памяць пра вайну на вуліцах г. Гродна».

У намінацыі «Здаровая моладзь - здаровая нацыя» дыпломам І ступеніўзнагароджана выпускніца 2015 года філалагічнага факультэта Кацярына Злоцкая за метадычную распрацоўку «Мы - супраць "Спайса"».

У намінацыі «Лепшая студэнцкая метадычная распрацоўка» дыпломам І ступеніўзнагароджана кіраўнік студэнцкай групы, старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Кацярына Мікалаеўна Дубіцкая за метадычную распрацоўку «Захоўваючы мінулае, ствараем будучыню».

У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ўніверсітэцкага выхаваўчага мерапрыемства» дыпломам адзначана дацэнт кафедры сістэмнага праграміравання і камп'ютэрнай бяспекі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандра Рафаэлаўна Яроміна за метадычную распрацоўку «Салдатам Вялікай Перамогі прысвячаецца ...».

У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка факультэцкага выхаваўчага мерапрыемства» дыпломы ўручылі выкладчыкам кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі: дацэнту Ліліі Міхайлаўне Шумскай, старшаму выкладчыку Таццяне Уладзіміраўне Чаркес і выкладчыку Лідзіі Віктараўне Аліхвер за метадычную распрацоўку «Пакуль мы памятаем мінулае - у нас ёсць будучыня».

У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка куратарскай гадзіны» дыплома ўдастоена выкладчык Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Станіслава Іванаўна Заблоцкая за метадычную распрацоўку «Святая памяць, якая патрэбна жывым ...».

З поўным спісам пераможцаў і прызёраў конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут.