Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Люты 2022 10:00

У гонар святкавання 23 лютага ў ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнагародзілі найлепшых прадстаўнікоў ваеннага факультэта

IMG 0825Урачысты сход, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Купалаўскім універсітэце 21 лютага.

На слаўнае свята, якое сімвалізуе патрыятызм, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы, сабраліся першы прарэктар універсітэта, камандаванне, выкладчыкі і курсанты ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

З дакладам аб дзейнасці ваеннага факультэта, яго дасягненнях, аб падрыхтоўцы спецыялістаў выступіў начальнік факультэта, палкоўнік Лявонцій Паўлаў. У сваёй прамове Лявонцій Юравіч закрануў гісторыю і сутнасць свята, якое адзначаецца 23 лютага.

- Гэтае свята адзначаецца ў кожнай сям'і і кожным працоўным калектыве. Гэта добрая традыцыя стала неад'емнай часткай нашага жыцця. Упэўнены, няма такой сям'і, у якой бы ў тым ці іншым пакаленні не было тых, каму не прыйшлося абараняць Радзіму са зброяй у руках. Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто ўмее браць на сябе адказнасць, гатовы будаваць моцную і квітнеючую Беларусь. Наша задача сёння - захаваць шматвяковыя ратныя традыцыі, прымножыць сілу і магутнасць краіны, стварыць умовы для яе далейшага развіцця, умацавання аўтарытэту ва ўсім свеце. І гэта вызначальная ўмова спакойнага і стваральнага жыцця нашага народа, - адзначыў начальнік ваеннага факультэта Лявонцій Паўлаў.

Са словамі віншавання да прысутных ад імя рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітуркі звярнуўся першы прарэктар Юрый Раманоўскі:

- Сёння па-асабліваму гучыць фраза: "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць". Складана ўявіць, як шаснаццаць гадоў таму ўніверсітэт існаваў без ваеннага факультэта. Яго заслугамі і дасягненнямі ганарыцца ўвесь універсітэт. Дзякуючы вашай настойлівасці і ўпэўненасці мы жывем пад мірным небам.

Юрый Яцэнтавіч пажадаў моцнага здароўя, міру і дабра сем'ям ваеннаслужачых і курсантаў, а таксама ўручыў Ганаровыя граматы і лісты падзякі лепшым супрацоўнікам ваеннага факультэта.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства прагучала музычнае віншаванне.