Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 18 Люты 2022 13:22

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Жук устанавіла новы нацыянальны рэкорд

zhuk irinaУ французскім Льевене ў скачках з шастом у закрытых памяшканнях Ірына Жук змагла справіцца з другой спробай з планкай на адзнацы 4 м 80 см. Яна абнавіла сваё ж нацыянальнае дасягненне (4 м 77 см), устаноўленае 5 лютага таксама на міжнародным турніры ў Францыі і заваявала сярэбраны медаль.

Асноўным стартам у лёгкаатлетаў у зімовым сезоне стане 18 чэмпіянат свету ў закрытых памяшканнях, які з 18 па 20 сакавіка пройдзе ў Бялградзе.

Першае месца ў Льевене заняла Анжаліка Сідарава з Расіі - 4 м 85 см, трэцяй стала алімпійская чэмпіёнка Токіа Кэці Нейжот з ЗША, якая пераадолела планку 4 м 80 см з трэцяй спробы.