Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 16 Люты 2022 14:54

У ГрДУ імя Янкі Купалы пачала працу Школа камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў

IMG 4442 2У рамках трэцяга працоўнага семестра 2022 г. пачала працу Школа камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Больш за 50 студэнтаў 9 факультэтаў універсітэта вырашылі паспрабаваць сябе ў новай ролі - кіраўніка студэнцкага атрада.

Заняткі для будучых кіраўнікоў студэнцкіх будаўнічых, педагагічных, сэрвісных і вытворчых атрадаў працягнуцца да 7 красавіка. Большасць будучых камандзіраў - студэнты, якія ўжо паспрабавалі сябе ў якасці байцоў студэнцкіх атрадаў у трэцім працоўным семестры 2021 года.

У праграме школы прадугледжаны тэарэтычныя і практычныя заняткі па асновах фарміравання студэнцкіх атрадаў, прававых аспектах іх дзейнасці, афармленні дакументацыі, правілах эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння з працадаўцамі. Бо добры кіраўнік павінен клапаціцца пра сваіх падапечных і адстойваць іх інтарэсы.

Але для гэтага трэба быць не толькі юрыдычна падкаваным чалавекам, а таксама валодаць асновамі дзелавой камунікацыі. Рабяты прымуць удзел у псіхалагічных трэнінгах і майстар-класах, навучацца планаваць работу атрада, даведаюцца аб асноўных функцыях камандзіра і камісара, асвояць правілы вядзення часопіса студэнцкага атрада, а таксама вывучаць асновы аказання першай даўрачэбнай дапамогі.

Завершыцца навучанне атэстацыяй слухачоў Школы камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў. Запоўніць анкету на ўступленне ў студэнцкі атрад можна ў асабістым кабінеце карыстальніка ва ўкладцы "Студэнцкія атрады".