Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Люты 2022 15:39

Трыма яркімі спартыўнымі перамогамі адзначыліся мінулыя выходныя для Купалаўцаў

boolСпартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь.

У суботу з лікам 75:60 мужчынская баскетбольная каманда "Гродна 93-ГрДУ" выйграла "РЦАП СДЮШАР" (г.Мінск) у гульні чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд.

У нядзелю з лікам 8:3 на карысць купалаўцаў завяршылася гульня юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "ГрДУ імя Янкі Купалы" - "ЦКК-Юні" (г.Светлагорск) і з лікам 2:1 перамогу атрымалі дзяўчаты з жаночай каманды па міні-футболе "ГрДУ імя Янкі Купалы". Іх суперніцамі сталі футбалісткі з каманды "Педуніверсітэт" (г.Мінск). Гульня праходзіла ў рамках гульні чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд.