Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 14 Люты 2022 15:12

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе XVI Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Сацыялагічныя чытанні"

soc chtenijaАрганізатарамі "Сацыялагічных чытанняў-2022" выступаюць прадстаўнікі кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Сёлета вучоным прапануюць выступіць у самых розных кірунках навуковай працы. Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць сучасную сацыялогію і яе актуальныя пытанні тэорыі метадалогіі, пагавораць аб адукацыі, навуцы і інавацыях як сусветных трэндах, падыскутуюць наконт каштоўнасных арыентацый і асаблівасцей сацыялізацыі моладзі, абмяркуюць рэлігію і культуру ў сучасным свеце. Не менш важнымі тэмамі стануць сацыяльныя дэвіяцыі ў сучасным грамадстве і экалагічны накірунак у сацыялагічным дыскурсе.

Таксама вучоныя прадставяць свае даследаванні ў галіне сям'і і гендэрных адносін у сацыялогіі, прасочаць трансфармацыйныя працэсы ў сучасным свеце, а таксама сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, дэмаграфічныя і культурныя аспекты развіцця беларускага грамадства. Натуральна ў сучасным свеце нельга абысці бокам сацыялагічныя даследаванні медыякамунікацый.

Рабочыя мовы канферэнцыі руская, беларуская, англійская. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 сакавіка на адрас grsu.sociology@mail.ru. Сама ж канферэнцыя адбудзецца 24 сакавіка. Больш падрабязна з усімі ўмовамі можна пазнаёміцца ў Палажэнні.

Па выніках XVI Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Сацыялагічныя чытанні” ўдзельнікі будуць адзначаны дыпломамі, а аўтары найлепшых дакладаў удастоены грамат.