Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Люты 2022 15:12

У ГрДУ імя Янкі Купалы пачала працу камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі

IMG 4342Камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі будзе працаваць у Купалаўскім універсітэце з 14 па 18 лютага.

Дзяржаўную акрэдытацыю будуць праводзіць па спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі "Кампутарная фізіка" і сярэдняй спецыяльнай адукацыі "Тэставанне праграмнага забеспячэння", а таксама перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "Працоўнае навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі". Старшыня камісіі – Венгурава Кацярына Віктараўна, інспектар упраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі.