Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 11 Люты 2022 11:14

Расклад спартыўных падзей на выхадныя

sport weekendУ гэтыя выхадныя адбудуцца спаборніцтвы па валейболе, баскетболе і міні-футболе. Купалаўцы выкладуцца на поўную і пазмагаюцца за перамогу! З раскладам гульняў можна азнаёміцца ніжэй.

12 лютага ў горадзе Мазыр адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд "Жамчужына Палесся" (Мазыр) - "Камунальнік-ГрДУ".

Пачатак а 16.30.

12 лютага ў горадзе Мінск адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд "РЦАП СДЮШАР" (Мінск) - "Гродна-93-ГрДУ".

Пачатак а 13-й гадзіне.

13 лютага ў спартовай зале №2 па вул. Захарава,32 адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд "ГрДУ імя Янкі Купалы" - "Педуніверсітэт" (Мінск).

Пачатак а 15-й гадзіне.

13 лютага ў спартовай зале №2 па вул. Захарава,32 адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "ГрДУ імя Янкі Купалы" - "ЦКК-Юні" (Светлагорск).

Пачатак а 17-й гадзіне.