Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 07 Люты 2022 11:33

У навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе семінар "Эфектыўнае выкарыстанне Scopus у навуковай і адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта"

scopusЗапрашаем прыняць удзел у семінары «Эфектыўнае выкарыстанне Scopus у навуковай і адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта», які адбудзецца ў анлайн-фармаце 16 лютага ў 10.00. Спікерам выступіць Андрэй Міхайлаў, кіраўнік партнёрскіх праграм Elsevir у Расіі і Ўсходняй Еўропе.

Семінар накіраваны на павышэнне якасці навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў універсітэта.

Удзельнікі семінара разгледзяць функцыянал платформы Scopus кампаніі Elsevier для пошуку інфармацыі, аналізу профіля арганізацыі і аўтара. Даведаюцца, як падабраць часопіс для публікацыі і знайсці канферэнцыю для ўдзелу. Таксама слухачы азнаёмяцца з аналізам перспектыўных тэматык даследавання і магчымых навуковых калектываў для супрацоўніцтва.

Спасылка для электроннай рэгістрацыі

Рэгістрацыя працягнецца да 14 лютага ўключна.

Спасылка для падлучэння да анлайн-канферэнцыі Zoom будзе выслана напярэдадні ўсім зарэгістраваным удзельнікам.

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў навуковую бібліятэку па тэлефоне 73-19-24.