Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Люты 2022 10:22

Купалаўцы ў ліку пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу відэасюжэтаў "Ветэраны Перамогі"

veterany pobedyНа пасяджэнні Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурса відэасюжэтаў «Ветэраны Перамогі», прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 100-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Удзельнікі конкурсу падрыхтавалі відэаролікі аб вялікіх асобах, якія ўнеслі неацэнны ўклад у перамогу над фашызмам. Сярод пераможцаў конкурсу пярвічная прафсаюзная арганізацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Купалаўцы стварылі відэа пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Валянціну Баранаву – асобу значнай і вядомай не толькі ў Гродне. Валянціна Пятроўна вучылася і потым шмат гадоў выкладала ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы.

На яе жыццё выпалі тыя выпрабаванні, якія большасць з нас ведае толькі па падручніках гісторыі і кінафільмах. Чатыры разы яна, тады зусім маладая дзяўчына, звярталася ў ваенкамат з просьбай неадкладна адправіць яе на фронт. Ветэран прайшла Вялікую Айчынную вайну ад украінскага Старабельска да Прагі.