Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Люты 2022 10:21

ГрДУ імя Янкі Купалы ўваходзіць у пяцёрку найлепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь па версіі рэйтынгу Webometrics

webomУ абноўленым рэйтынгу Webometrics, апублікаваным 31 студзеня 2022 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы займае 3903 месца сярод універсітэтаў свету, пятую пазіцыю – сярод беларускіх універсітэтаў.

Рэйтынг Webometrics (Webometrics Ranking of World Universities) разлічваецца групай Cybermetrics Нацыянальнай Даследчага Савета (Іспанія) і вызначаецца зыходзячы з навукова-даследчых дасягненняў універсітэтаў, уплыву ў Інтэрнэт-прасторы, а таксама папулярнасці ўніверсітэцкіх вэб-сайтаў. Дадзеныя рэйтынгу разлічваюцца два разы на год - у студзені і ліпені.

Webometrics аналізуе больш за 30 тысяч навучальных устаноў свету, але прысвойвае рэйтынг толькі 12 тысячам. У студзені 2022 года ў рэйтынг увайшлі 57 адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўдзельнічае ў рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities з 2006 года і знаходзіцца ў ліку лепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.

Першае месца ў нацыянальным рэйтынгу Webometrics займае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, другое месца – у Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, трэцяе – у Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Францыска Скарыны, чацвёртае – у Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, на пятым месцы – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Лідэрамі рэйтынгу сярод універсітэтаў свету з'яўляюцца Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

 

 

webometrics2022